BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анатоль Лябедзька: Беларусы свету маюць будучыню ў супрацы з Еўрапарламентам

Палітык прачытаў адкрытую анлайн-лекцыю ў Школе дыпламатыі, якую арганізавалі “Народныя амбасады”. Тэмай сустрэчы сталіся будучыя выбары ў Еўрапарламент і іх значэнне для беларусаў свету. Кажа дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкаму супрацоўніцтву і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька:

– Я думаю, што пасля выбараў сітуацыя неяк істотна не зменіцца. Хаця канешне ж будзе больш складана весці дыялогі, дыскусіі. Але я разлічваю на тое, што нашы партнёры, якія на сённяшні дзень ёсць у EPP і ў сацыял-дэмакратаў, зялёных і кансерватараў, дзейныя парламентарыі многія прымаюць удзел у выбарчай кампаніі, яны будуць прадстаўлены. Маю спадзеў, што захаваецца інстытут дэлегацый Еўрапейскага парламента па Беларусі, такая група будзе і з ёй можна будзе працаваць.

Акрамя гэтага, Анатоль Лябедзька анансаваў падпісанне рамачнай дамовы паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі ў выгнанні ў асобе Святланы Ціханоўскай.

Беларускае Радыё Рацыя