BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Шарэнда: У закладніках рэжыму не толькі палітвязні, а ўсе 9 мільёнаў беларусаў

“Няма адэкватнай салідарнасці ад еўрапейскіх палітыкаў, у тым ліку і беларускіх”. Кажа актывіст кампаніі “Еўрапейская Беларусь”, муж палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда. На яго думку, рэжым узмацняе ціск унутры Беларусі, забіты ў турме чарговы палітвязень, па ўсёй краіне праходзяць арышты і ператрусы, але адказу не бачна.

Як кажа Андрэй Шарэнда, тыя санкцыі, якія збіраюцца ўвесці, выклікаюць толькі смех.

–  Смешна ўводзіць зараз пасля трох гадоў змагання, пасля дзясяткаў смерцяў людзей санкцыі супраць нейкіх адзінкавых чыноўнікаў ці супраць нейкіх адзінкавых кампаній. Лукашэнка навучыўся абыходзіць гэтыя санкцыі, гэта проста не працуе

Андрэй Шарэнда таксама супраць усялякіх перамоваў з Лукашэнкам наконт вызвалення палітзняволеных шляхам зняцця санкцый:

–  Фактычна размова ідзе пра зняцце санкцый за выпуск на волю некалькі дзясяткаў, магчыма, сотняў палітвязняў. Гэта мы ўжо праходзілі 10 год таму, калі за зняцце санкцыяў былі выпушчаныя на той момант некалькі дзясяткаў палітвязняў. Але што адбылося праз некалькі год мы бачылі 2020 год, калі былі закручаныя рэпрэсіі, былі загінулыя і сотні тысяч выехаўшых з Беларусі. Гэта катастрофа. Калі мы дадзім зараз шанец Лукашэнку стаць на ногі зноў, наступны раз гэта будзе адкрыты тэрор супраць беларускага народа, бо ў закладніках рэжыму Лукашэнкі не толькі палітвязні, а ўсе 9 мільёнаў беларусаў, якія знаходзяцца зараз на радзіме

Паводле Андрэя Шарэнды, яго жонка зноў знаходзіцца ў поўнай інфармацыйнай блакадзе ў Зарэчанскай калоніі №24.  З таго моманту, як яе этапавалі ў калонію, прыйшла ад яе толькі кароткая вестка, у якой Паліна просіць перадаць ёй цёплыя рэчы, што сведчыць пра тое, што яна там вельмі мерзне. Больш пра яе сям’і нічога невядома.

Беларускае Радыё Рацыя