BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Стрыжак паведаміў пра стварэнне “службы хуткай гуманітарнай дапамогі”

Пра стварэнне “службы хуткай гуманітарнай дапамогі” для падтрымкі рэпрэсаваных паведаміў падчас выступу на першым Беларуска-амерыканскім бізнес-форуме ў Вашынгтоне сузаснавальнік і кіраўнік фонду салідарнасці BySol праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Фота: delfi.lt

У сваім тэлеграм-канале ён адзначыў, што ініцыятыва рэалізуецца чатырма арганізацыямі – BySol, фондам салідарнасці By_Help, праваабарончым праектам Dissidentby і фондам “Краіна для жыцця”.

“Нашы арганізацыі ўзніклі ў розныя часы і ў розных умовах, але гэта не перашкаджае нам мець агульную мэту – падтрымку пацярпелых ад рэпрэсій і салідарнасць з імі”, – напісаў Стрыжак.
“Службу хуткай гуманітарнай дапамогі” ён назваў прыкладам “беспрэцэдэнтнай каардынацыі намаганняў”.

“Дзякуючы цеснай каардынацыі аптымізуем падтрымку ва ўмовах абмежаванасці фінансаў. Даказваем, што ў стане дамаўляцца, каб дасягнуць агульнай мэты”, – падкрэсліў праваабаронца.

Ён заявіў, што “служба адкрыта для супрацоўніцтва з іншымі структурамі грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца дапамогай рэпрэсаваным”.

Беларуска-амерыканскі бізнес форум праходзіць з 1 сакавіка на фоне масавага пераследу ў Беларусі сваякоў палітвязняў і экс-палітвязняў, якія атрымлівалі ад неабыякавых суайчыннікаў бясплатную харчовую дапамогу.