BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Блогер Аляксандр Рыкаў: Разлічвалі сабраць на 5, максімум на 7 дронаў

Для фронту, для нашых ваяроў, каб захаваць іх жыцці, кажа блогер Аляксандр Рыкаў, вядоўца каналу «ВalaganOFF» пра сабраныя сродкі на дроны для палка Каліноўскага. Беларусы сабралі на 100 дронаў, збор адбыўся ў панядзелак, цяпер толькі фармальнасці і неўзабаве яны трапяць на фронт.

Фота: baj.media

Расказвае ўкраінскі блогер, які дапамагае беларусам:

-Гэта ж для фронту, для нашых ваяроў, каб захаваць іх жыцці. І для беларусаў, якія змагаюцца плячо да пляча з УСУ. Разлічваючы свае сілы, мы вырашылі сабраць на пяць, максімум на сем дронаў. А калі я анансаваў гэты збор, то я эмацыйна сказаў, а чаму мы ўсе разам, такая аўдыторыя, нас так шмат – 100 тысяч, чаму мы не можам сабраць – я ўмоўна сказаў, гэта эмацыйная прамова – давайце на 100 збяром. І працягнуў збіраць на 7. А раніцай убачыў гэты водгук ад беларусаў, што мы зможам, мы зробім, мы дапаможам палку. Нічога не бойся, арганізоўвай, мы табе давяраем, збірай! Заручыўшыся падтрымкай другіх беларусаў, якія дастаткова вядомыя ў публічным полі, бо ўсё роўна – ты адзін у полі не воін, я зразумеў, што гэта можна зрабіць. Вынікі перасягнулі ўсе чаканні выключна для ўсіх – як для мяне, так і для саміх беларусаў. Мы думалі, што збяром за тыдзень – за два, а сабралі па-сутнасці за 24 гадзіны.

Блогер даўно дапамагае беларусам, якія ваююць поруч з Узброенымі сіламі Украіны. Неабходную суму 45 тысяч даляраў сабралі за суткі. Агулам — гэта больш за 684 тысячы грыўняў. І вядома, як гэтыя сродкі выдаткаваць, кажа блогер Аляксандр Рыкаў:

-У Палка Каліноўскага ўжо паўнавартасныя тры каманды дрончыкаў. Яны стаяць на розных участках фронта, на розных кірунках. Мы падзелім усім па 33 дроны ўмоўна. Гэтага ім хопіць на два – тры тыдні працы. Бо калі пойдзе наступ, ім хопіць гэтага на палову дня, калі нейкі паўнамаштабны наступ на іхным участку фронта, яны могуць і ўсе 30 за адзін дзень патраціць. Я ўпэўнены, што мы на гэтым не будзем спыняцца.

Адрэагавалі і з палка Каліноўскага. «Дзякуй за ваша адзінства. Разам з вашай падтрымкай наш баявы дух узмацняецца», — пракаментаваў ад імя палка яго камандзір Дзяніс Прохараў.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя