BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

БНР — Бараніць Наш Род

У ка­лян­дар­ным кру­газ­ва­ро­це на­блі­жа­ец­ца да нас сто шо­стая га­да­ві­на апа­вяш­чэн­ня Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі. Акт 25 Са­ка­ві­ка 1918 го­да бе­ла­ру­ска­му на­ро­ду вы­зна­чыў адзі­ны па­лі­тыч­на-дзяр­жаў­ны шлях, ад яко­га ня­ма ўжо ад­ступ­лен­ня і яко­га нель­га за­быць. Гэ­та ме­на­ві­та той най­важ­ней­шы на­цыя­наль­на-ма­раль­ны ім­пе­ра­тыў мі­ну­ла­га і бу­ду­чы­ні, які па­ві­нен аба­вяз­ваць усіх тых, хто бе­ла­ру­сам за­вец­ца. І та­му свай­го ён …. ні­ко­лі не ад­ра­чэц­ца. Роз­ныя рэ­не­га­цтвы, дзяр­жаў­ныя і на­цы­я­наль­ныя здра­ды, якія пры­хо­дзі­ла­ся нам ба­чыць ця­гам усіх гэ­тых га­доў і за­раз, не па­він­ны нас пры­во­дзіць да наст­ро­яў ад­чаю і зня­ве­ра­нас­ці ад­нос­на той адзі­най, са­ма­стой­най бе­ла­ру­скай не­за­леж­нас­ці.

Ка­лі б не ве­ра і ра­зу­мен­не ро­лі ідэі Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі, то ня­гле­дзя­чы на яе па­лі­тыч­на-мі­лі­тар­ны прой­г­рыш у 1918-1921 га­дах, дзя­сят­кі, сот­ні ты­ся­чы, а за­раз мі­льё­ны бе­ла­ру­саў не вы­сту­па­лі б пад гі­ста­рыч­ны­мі сім­ва­ла­мі са­ка­віц­кай бе­ла­ру­скай не­за­леж­нас­ці — гер­бам Па­го­ня і бел-чыр­во­на-бе­лым сця­гам. А сло­вы гім­на «Мы вый­дзем шчыль­ны­мі ра­да­мі» зра­зу­ме­лыя кож­на­му, хто ўсве­дам­ляе ся­бе ад­каз­ным і ве­рыць у сваю Баць­каў­ш­чы­ну. Та­му не здзіў­ляе так жор­ст­кая і мі­лі­тар­ная за­раз спе­ца­пе­ра­цыя Маск­вы і яе стаў­ле­ні­каў у Бе­ла­ру­сі су­праць уся­го бе­ла­ру­ска­га. Во­лі і ду­ху на­ро­да не мож­на цал­кам спа­пя­ліць — пры­тух­нуў­шы, яны раз­га­рац­ца сва­бо­ды по­лы­мем.

Глянь­ма яш­чэ на ад­ну гі­ста­рыч­ную аб­ста­ноў­ку, звя­за­ную з са­мім ура­дам БНР. Пры­су­дам па­лі­тыч­ных пра­цэ­саў прый­ш­ло­ся яму да гэ­тай па­ры зна­хо­дзіц­ца на чу­жы­не. Пра еў­ра­пей­скія і аме­ры­кан­скія лё­сы і мес­цаз­на­хо­джан­не гэ­та­га па­лі­тыч­на­га прад­стаў­ні­цтва і яго дзей­насць трэ­ба аба­вяз­ко­ва на­пі­саць не ад­ну кніж­ку і мож­на зняць не толь­кі да­ку­мен­таль­нае, але і ма­стац­кае кі­но ўсіх жан­раў. Ад­нак ся­род Ай­цоў БНР і яе пе­рай­маль­ні­каў не пе­ра­маг­ла дум­ка, ня­гле­дзя­чы на пра­па­но­вы і пра­ва­ка­цыі, каб згу­біць і пе­ра­пы­ніць пе­ра­ем­насць гэ­та­га не­за­леж­ніц­ка­га за­па­ве­ту 1918 го­да.

Пас­ля Пер­шай і Дру­гой сус­вет­ных вой­наў шмат якім на­ро­дам і іх ура­дам прый­ш­ло­ся іс­на­ваць і дзей­ні­чаць ва эміг­ра­цый­ных умо­вах. Та­кое ма­ец­ца і за­раз у да­чы­нен­ні да не­ка­то­рых тран­с­дзяр­жаў­ных на­ро­даў і дык­та­тар­скіх кра­ін. Для боль­шас­ці кра­ін Цэн­т­раль­на-Ус­ход­няй Еў­ро­пы, якія апы­ну­лі­ся ў зо­не ўплы­ваў Са­вец­ка­га Са­ю­за, пе­ра­да­ча з чу­жы­ны рэ­га­лій ула­ды на­сту­пае ў кан­цы двац­ца­та­га ста­год­дзя пас­ля па­дзен­ня ка­му­ніз­му ў гэ­тай част­цы све­ту. У Бе­ла­ру­сі на жаль вель­мі хут­ка на­сту­пі­ла тран­с­фар­ма­цыя гэ­так зва­най ка­му­ні­стыч­най са­вец­кас­ці ў са­вец­кі лу­ка­шызм. І з тым чар­го­вым на­шэс­цем бя­ды і го­ра мо­жам вый­г­раць толь­кі грун­ту­ю­чы­ся на ідэ­ях не­за­леж­нас­ці і бе­ла­ру­скас­ці. Быць Нам Ра­зам — БНР — так для ўзмац­нен­ня са­мо­га ся­бе рас­шыф­ра­ваў я ў мі­ну­лым гэ­тую аб­рэ­ві­я­ту­ру і паў­та­раю яе ў па­мя­ці так­са­ма за­раз, ка­лі сі­лы цем­ры хо­чуць у чар­го­вы раз праг­лы­нуць Бе­ла­русь. А вай­на, тая бач­ная і ня­бач­ная, унут­ра­ная і вон­ка­вая рэ­аль­на вя­дзец­ца на яе тэ­ры­то­рыі.

І за­раз кож­ны з нас па­ві­нен аб­са­лют­на ра­зу­мець, што ма­ем той гі­ста­рыч­ны час праў­ды, які па­тра­буе ад усіх бе­ла­ру­саў вы­кон­ваць ад­веч­ны, цы­ві­лі­за­цый­ны за­па­вет — Ба­ра­ніць Наш Род — БНР. Бе­ла­ру­сы ў Бе­ла­ру­сі, бе­ла­ру­скія ды­яс­па­ры ва ўсім све­це, і мы на­цы­я­наль­ная мен­шасць у Поль­ш­чы апы­ну­лі­ся на мя­жы па­лі­тыч­на­га і на­цы­я­наль­на­га вы­жы­ван­ня або знік­нен­ня. Та­му ба­чым, што ў мо­мант лю­тай жор­ст­кас­ці трэ­ба ба­ра­ніц­ца тым, чым мо­жам і ў су­поль­най ед­нас­ці. Па­мя­ці і дзе­ян­ня пат­ра­бу­юць ад нас так­са­ма тыя сот­ні ты­сяч бе­ла­ру­саў, якія ста­год­дзя­мі гі­ну­лі за на­шы бе­ла­ру­скія мроі і ле­ту­цен­ні. Ме­на­ві­та за­раз пра­га во­лі із­ноў за­кі­ну­ла ў кры­ва­выя жор­ны лу­ка­шыз­му сот­ні ты­сяч гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі, якія ста­но­вяц­ца су­цэль­ны­мі па­лі­тыч­ны­мі вяз­ня­мі, ці то ў ту­рэм­на-ла­гер­ным ва­ры­ян­це, ці вяз­ня­мі ў дык­та­тар­скай, аку­па­цый­най зо­не цэ­лай кра­і­ны. Ме­на­ві­та та­кім на­цы­я­наль­ным, аба­рон­чым ад­ка­зам ёсць за­раз ге­ра­іч­ныя пар­ты­зан­скія подз­ві­гі ў са­мой Бе­ла­ру­сі, як і зма­ган­не ў ад­к­ры­тую бе­ла­ру­скіх доб­ра­ах­вот­ні­каў са збро­яй у ру­ках су­праць ма­скоў­скай аг­рэ­сіі ў аба­ро­не вы­жы­ван­ня Ук­ра­і­ны.

І та­му свят­ка­ваць Дзень Во­лі для нас — гэ­та вы­ра­тоў­ваць ся­бе і да­па­ма­гаць са­мім са­бе. Кож­на­му ві­даць, што ў сён­няш­нім све­це дзяр­жа­вы — гэ­та га­ран­тыя для на­ро­даў, за­бес­пя­чэн­ня і аба­ро­ны іх пра­воў. І са­мае важ­нае тут — мо­мант дум­кі пра бу­ду­чы­ню. Трэ­ба за­ста­вац­ца нам у на­ступ­ныя ста­год­дзі і на­ро­дам, і дзяр­жа­вай. Гэ­та са­мае га­лоў­нае.

Яў­ген Ва­па, тыднёвік “Ніва”, №12, 2024 год