BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Больш за 300 дэпутатаў Еўрапарламенту падпісалі паштоўкі для беларускіх палітвязняў

Больш за 300 дэпутатаў Еўрапейскага Парламенту падпісалі паштоўкі для беларускіх палітвязняў, паведаміла дэмакратычная лідарка Беларусі Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.

Фота: twitter.com/Tsihanouskaya

Ціханоўская напісала, што «поўніцца ўдзячнасцю» да іх і адзначыла, што такі «выдатны акт салідарнасці дае надзею і зараджае энергіяй для барацьбы з гэтай несправядлівасцю». «На карту пастаўленыя жыцьці людзей, і мы не можам спыніцца, пакуль усе не будуць вызваленыя», — напісала Ціханоўская.

На 14 сакавіка ў Беларусі налічваюцца 1 412 чалавек, якіх прызнае палітвязнямі праваабарончая супольнасць, аднак рэальная колькасьць людзей, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку зняволенне, значна большая.

Беларускае Радыё Рацыя