BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Было б больш жадаючых ісці на фронт, калі б Украіна атрымала больш зброі”

Было б больш жадаючых ісці на фронт, калі б Украіна атрымала больш зброі.

Асаблівую цікаваць выклікае праца з дронамі ды сучаснымі тэхнічнымі сродкамі. Да таго ж шмат хто знаходзіцца на лініі фронту трэці год, – распавяла беларуска, жонка ўкраінскага вайскоўца Яўгенія Фядорац:

– Я думаю, што цяпер больш за ўсё абмяркоўваюць навіны наконт закона пра мабілізацыю. Шматлікія незадаволеныя рашэннем, іншыя – наадварот задаволеныя. Асабіста мяне гэтая тэма таксама хвалюе. Як жонка вайскоўца я ведаю, што ў гэты закон не ўвайшло пытанне пра тое, што людзей павінны дэмабілізаваць праз 36 месяцаў.

Паўнамаштабная вайна на ўкраінскай тэрыторыі ідзе ўжо каля 800 дзён ці амаль што два гады і два месяцы. Украінцы спадзяюцца на хуткую дапамогу ад краінаў Захаду ды ЗША, каб эфектыўна абараняцца ад расейскага ворага.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: ТСН.ua