BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Чэхія перадала Украіне апошнія расейскія верталёты Мі-24

Чэхія перадала Украіне апошнія расейскія верталёты Мі-24, якія былі ў наяўнасці ў краіны. Гэтую інфармацыю выданню Deník N пацвердзіла міністр абароны Чэхіі Яна Чарнахова.

СМІ нагадвае, што два тыдні таму ўрад Чэхіі ў рэжыме сакрэтнасці ўхваліў апошнюю пастаўку верталётаў савецкіх часоў Украіне, якая адбіваецца ад расейскай агрэсіі. Тады Яна Чарнахова прыйшла да ўрада з сакрэтным дакументам і прапановай, якое пасля адобрыў кабінет. Такім чынам, Чэхія адправіла апошнія верталёты Мі-24/35 ва Украіну, якая ўжо больш за два гады супрацьстаіць расейскай агрэсіі.

“У нас больш няма ўзбраення, якім можна было б ахвяраваць”, – адзначыла Чарнахова.