BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці будзе ўцягнута Малдова пасля Украіны ў вайну з Расеяй?

У сераду, 28 лютага, з’езд дэпутатаў непрызнанай рэспублікі Прыднястроўе звярнуўся да Расеі па «абарону» ад Малдовы. Чакалася, што Пуцін ухваліць гэтую просьбу 29 лютага падчас свайго паслання Федэральнаму сходу.

Фота: The Aspen Institute Kyiv

Гэтага не адбылося, але пагроза паўтора ўкраінскага сцэнара застаецца для Малдовы, пра што кажа народны дэпутат Украіны Алег Дунда:

Мы павінны разумець, гэта нават не пытанне да ўкраінцаў, украінцы гэта, безумоўна, разумеюць. Гэта пытанне да нашых заходніх партнёраў пра тое, што яны ўжо знаходзяцца ў вайне. І вайна, і Украіна ў дадзеным выпадку з’яўляюцца адной з частак гэтай вайны, адным з палёў бітвы. Такіх палёў бітвы дастаткова шмат – яны ёсць у Афрыцы, у Ізраілі. Чым хутчэй Еўропа гэта ўсьвядоміць, тым больш шанцаў пасля, што яна не скоціцца ў гарачую фазу гэтай вайны. І ў дадзеным выпадку, чаму б гэтаму не пачацца ў Прыднястроўі? То бок, гэта абсалютна лагічнае, заканамернае развіццё працэсу.

Вядома, што кіраўнік МЗС Малдовы Міхай Папшой заявіў, што краіна «застаецца мішэнню для Расеі, якая працягне гібрыдную вайну супраць Малдовы ў 2024 годзе». Адпаведна кіраўнік МЗС Аўстрыі заклікаў Кішынёў «захоўваць стрыманасць» на фоне звароту Прыднястроўя.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя