BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ці прыдасца Лукашэнку досвед прэзідэнцкай кампаніі ў Расеі для выбараў 2025?

Аляксандр Лукашэнка па тэлефоне павіншаваў Пуціна з перамогай у выбарах і даручыў вывучыць досвед прэзідэнцкай кампаніі ў Расеі з прыцэлам на 2025 год. Пра гэта ён заявіў на нарадзе, прысвечанай арганізацыі Усебеларускага народнага сходу.

Сітуацыю каментуе палітолаг Аляксандр Фрыдман:

-Тое, што ён тэлефануе, тое, што з ім размаўляе, гэта паказвае асаблівы ровень адносінаў. І гэта не тое, чым з беларускага пункту гледжання трэба асабліва захапляцца. І гэта паказвае, у якой ступені Лукашэнка ўключаны ў расейскае ўнутрыпалітычнае жыццё. Расея разглядае Беларусь як тэрыторыю, якую яна кантралюе. Яна не разглядае Беларусь як самастойную дзяржаву.

На думку Аляксандра Фрыдмана, вынікі прэзідэнцкіх  выбараў у Беларусі 2025 года будуць залежыць ад вынікаў вайна Расеі ва Ўкраіне. Пры паразах Расеі Лукашэнка пройдзе на новы тэрмін. А вось пры перамозе Расеі, Беларусь чакаюць рэзкія і карэнныя палітычныя змены на карысць расейскіх інтарэсаў.

Беларускае Радыё Рацыя