Святлана Ціханоўская пачала працоўны візіт у Брусэль, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінет.

У праграме Ціханоўскай — удзел у 11-й сесіі Парламенцкай асамблеі Еўранэст, выступ на яе асноўнай панэльнай дыскусіі, двухбаковыя працоўныя сустрэчы і іншае.
Акрамя таго, Святлана Ціханоўская:
– выступіць на форуме ALDE, прысвечаным тэмам абароны, энергетычнай бяспекі і ўмацавання дэмакратыі;
– адкрые выставу пра беларускага праваабаронцу, палітвязня, Нобэлеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага «Я не баюся, няхай яны баяцца!»;
– наведае спектакль Беларускага Свабоднага тэатра «Postchildhood» і інш.