BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская павіншавала з днём стварэння полк Каліноўскага

Яна падкрэсліла асаблівую рось палка для беларусаў, выказала павагу да гераізму і пажадала вярнуцца з перамогай.

Сёння дзень заснавання самага буйнога фармавання беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне – палка Каліноўскага. Дарагія байцы, я хачу выказаць павагу вашай мужнасці і гераізму. Вы сталі сімвалам таго, як любоў да свабоды і імкненне да справядлівасці аб’ядноўваюць людзей нават у самыя жахлівыя часы.” – Адзначыла ў віншаванні Ціханоўская.

“З першых дзён расейскага ўварвання вы пачалі змагацца на самых складаных напрамках, каб захаваць не толькі незалежнасць Украіны, але і мару аб свабоднай Беларусі. Дзякую вам за самаахвярнасць і захапляюся вашай рашучасцю. Таму што кожны дзень на фронце – гэта сапраўднае выпрабаванне. І я ганаруся тым, з якой добрай якасцю вы гэта праходзіце: пад кулямі, артылерыйскімі абстрэламі, у акопах, без сну і адпачынку…”

“Дзякуй за тое, што вы робіце. Беражыце сябе і вяртайцеся з заданняў жывымі і здаровымі. Мы чакаем вас з перамогай! Жыве Беларусь! Слава Украіне!» скончыла сваё пасланне лідарка дэмакратычных сіл Беларусі.”