BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяр катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Сёння Святлана Ціханоўская ўшанавала памяць ахвяр катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі разам з дыпламатамі, акрэдытаванымі ў Літве, усклала кветкі да помніка “Маці Чарнобыля” ў Вільні.

Каментуючы падзею, Ціханоўская адзначыла ў сацсетках: “Сёння разам з пасламі нашых дэмакратычных саюзнікаў я ўсклала кветкі да мемарыяла ахвярам чарнобыльскай катастрофы ў Вільні. Гэта была вялікая трагедыя не толькі для народа Беларусі, але і для ўсяго свету. Нельга дапусціць, каб Чарнобыль паўтарыўся!”

У сваім ранішнім звароце да беларусаў Ціханоўская заявіла, што рэжым Лукашэнкі ператварае “нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль”, дзе тысячы людзей знаходзяцца ў турмах, а сотні тысяч выехалі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: t.me/tsikhanouskaya