BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ЦВК прызначыў дату выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу

ЦВК Беларусі прызначыў дату выбараў дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ад мясцовых саветаў дэпутатаў і ад грамадзянскай супольнасці. Яны пройдуць з 1 да 10 красавіка 2024 года.

Фота: president.gov.by

Колькасць дэлегатаў, якія будуць абраныя ад мясцовых саветаў дэпутатаў, – 290 асобаў, ад грамадзянскай супольнасці – 400 асобаў. Як патлумачыў старшыня ЦВК Ігар Карпенка, выбары пройдуць не за адзін дзень, бо сваіх дэлегатаў будуць абіраць сем суб’ектаў ад мясцовых саветаў і пяць – ад грамадзянскай супольнасці.

Акрамя таго, 4 красавіка пройдуць выбары ў Савет Рэспублікі – ад гэтага таксама залежыць вылучэнне дэлегатаў УНС. На пасяджэнні ЦВК было прынятае рашэнне, што 350 месцаў у УНС атрымаюць мясцовыя саветы, а Менскі гарсавет увойдзе поўным складам, бо ў сталіцы, у адрозненне ад рэгіёнаў, няма саветаў больш нізкага роўню.