BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дэбаты перад выбарамі ў Каардынацыйную раду: Кабанаў, Ханевіч і Кіявец

У эфіры Беларускага Радыё Рацыя працягваюцца дэбаты перад выбарамі ў Каардынацыйную раду.

Гэтым разам у дыскусіі бяруць удзел: Аляксандра Ханевіч (каманда Паўла Латушкі – Рух «За свабоду»), Марына Кіявец (спіс «Салідарнасць» Беларуская хрысціянская дэмакратыя і Народная грамада) і Аляксандр Кабанаў па тэлефоне (спіс «Воля»).

РР: Што павінна змяніцца, каб Каардынацыйная рада трэцяга склікання была лепшая, больш эфектыўная?

Аляксандр Кабанаў: Першае, гэта, канешне, выбары ў яе. У людзей, якія будуць сябрамі Каардынацыйнай рады, павінна быць падтрымка іх выбарцаў. І яны перад выбарцамі павінны рабіць справаздачу. Другое, гэта публічнасць, якой у радзе другога склікання практычна не было. Трэцяе, унесці пэўныя карэктывы ў сам рэгламент, таму што там многія працэсы былі не публічныя і не празрыстыя. Змяніць работу медыя-групы.

РР: Спадарыня Марына, чым хочаце заняцца ў гэтай радзе?

Марына Кіявец: Я хачу хаця б пачаць штосьці рабіць. Мы павінны рабіць крокі наперад. Вось зараз будуць выбары ў раду. І гэта першы крок да дэмакратыі. Таму што гэта вельмі важна, калі людзі абіраюцца. І такія сябры рады, якіх абяруць, будуць несці адказнасць перад сваімі выбарцамі. Гэтая праца павінна быць відавочнай.

РР: Спадарыня Аляксандра, лідар вашага спісу, Павел Латушка, сказаў, што Каардынацыйная рада павінна мець задачу адстойваць нацыянальныя інтарэсы Беларусі, правы беларусаў і ўплываць на рашэнні, якія могуць датычыцца нас з вамі. Я крыху не разумею, а хто прымае гэтыя рашэнні?

Аляксандра Ханевіч: Я таксама не вельмі яшчэ разумею. Я ўчора адмыслова паехала ў Варшаву, каб сустрэцца з гэтымі людзьмі, з камандай Паўла Латушкі. Я пабачыла, што там шмат годных людзей. І адвакаты, і журналісты, і дыпламаты. Разам павінны штосьці рабіць. Для мяне асабіста балючая – гэта тэма палітвязняў. Людзі мала таго, што волі пазбаўленыя, дык іх яшчэ і катуюць. І я ўчора казала, што гэта павінна быць першым пытаннем.

Цалкам дыскусія:

Вядоўца дыскусіі – Міхал Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Юрась Дзяшук