BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Дональд Туск паабяцаў падтрымліваць Украіну матэрыяльна і вайскова

У Варшаве прайшлі польска-ўкраінскія міжурадавыя кансультацыі. Як заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Украіны Дзянісам Шмыгалем, незалежна ад таго, хто знаходзіцца ва ўладзе, ніхто і нішто не падзеліць палякаў, калі ідзе гаворка пра дапамогу Украіне. Дональд Туск паабяцаў падтрымліваць Украіну матэрыяльна і вайскова, фінансава, дыпламатычна, у рамках працэсу ўступлення Украіны ў Еўразвяз і ў стасунках з NATO. «І тут вы можаце разлічваць на Польшчу, як і раней, сёння і ў будучыні», – сказаў польскі прэм’ер.

Як адзначыў Дзяніс Шмыгаль бакі абмеркавалі ў тым ліку такія складаныя тэмы, як сітуацыя на мяжа і гандаль у аграсектары, а таксама вызначалі напрамак вырашэння гэтых пытанняў. Украіна чакае ад Польшчы канкрэтных адказаў на прапанаваныя крокі.
Нашыя навіны даступныя таксама на сайце раця.ком. Чарговы выпуск праз гадзіну.