BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Франак Вячорка: Трэба ізаляваць рэжым, а не беларусаў

Беларускі парадак дня ў рамках міжнароднага. У Гішпаніі завяршылася сустрэча спікераў парламентаў Еўразвязу. Сярод удзельнікаў – беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская. Важная палітычная сустрэча, сюды праехалі спікеры парламентаў з 37-мі краін. Сказаў ў нашым эфіры галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай – Франак Вячорка.

Ён нагадвае, што сярод мэтаў візіту – нагадаць, што трэба ізаляваць рэжым, але не беларусаў.

Нам здаецца, што ўвесь свет ведае, што адбываецца ў Беларусі. Па-першае, 2020 год ужо забываецца. Тыя пратэсты, якія былі, яны засталіся ў памяці палітыкаў і тых, хто сочыць за падзеямі ва Усходняй Еўропе. Але зараз Беларусь фігуруе як суагрэсар. І каб прарваць гэтую блакаду, трэба выходзіць у медыя, вось гэтыя візіты дапамагаюць мяняць сітуацыю, таму мы іх інтэнсіфікуем, таму мы спрабуем максімальна тлумачыць розніцу паміж рэжымам і беларускім народам. 

Асноўны парадак дня сустрэч у Гішпаніі на палях канферэнцыі спікераў парламентаў Еўразвязу, бяспека ў рэгіёне: Украіна і Ізраіль. Але і беларускае пытанне, дапамога незалежным медыям і грамадскай супольнасці, рэпрэсаваным ды іх сем’ям.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя