BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

G7: Беларусь уключылі ў фінальнае камюніке міністэрскай сустрэчы

Па просьбе беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай Беларусь уключылі ў фінальнае камюніке Міністэрскай сустрэчы Вялікай сямёркі.

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Яна агучвала гэту просьбу падчас сустрэч на палях форуму. Гэта адзін з практычных і важных вынікаў візіту на Капры, адзначае дарадца Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі: «У гэтым камюніке можна ўбачыць ясную пазіцыю найбуйнешых дэмакрытый свету. Рэжым называецца рэжымам, адзначаецца саўдзел Лукашэнкі ў вайне з Украінай, ухваляецца воля і выбар беларусаў, праца незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці. І , безумоўна, адзначаецца тое, пра што Ціханоўская кажа на ўсіх сустрэчах, — жахлівы стан палітвязняў і неабходнасць іх неадкладнага вызвалення”.

Беларускае Радыё Рацыя