BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ганна Красуліна: Мы бачым вялікія рызыкі для нашага суверэнітэту

Звыш 20 беларускіх арганізацый дзейнічае сёння ў Літве. Самымі старэйшымі з іх лічацца “Таварыства беларускай культуры” і клуб “Сябрына”. Але цягам часу ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі паўстала ў Літве і шмат іншых беларускіх супольнасцяў. У тым ліку ў сталіцы Літвы, Вільні, ужо некалькі год працуе і Офіс Святланы Ціханоўскай.

Пра яго дзейнасць і планы распавядае прэс-сакратарка Святланы Ціханоўскай Ганна Красуліна:

– Працуем на некалькі мэтаў: на тое, каб стратэгічна дамагчыся дэмакратызацыі Беларусі, а для гэтага трэба зрабіць свабодныя справядлівыя выбары. Калі будуць выбары, тады мы закладзем вось гэтыя асновы дэмакратычнай Беларусі, але трэба таксама механізм вось гэтай змяняльнасці ўлады. Таму мы распрацоўваем і пакет рэформаў, працуем і над Канстытуцыяй і па шмат якіх яшчэ накірунках, тое, што можна рабіць цяпер пакуль мы тут. І па-другое, нам трэба адказваць на тыя выклікі, якія цяпер ёсць, і яны вельмі моцныя. Яны зноў сыходзяць ад нашага ўсходняга партнёра, як і сто год таму, – гэта Расейская імперыя. І мы бачым вялікія рызыкі для нашага суверэнітэту і нават для існавання Рэспублікі Беларусь як Беларускай дзяржавы і як краіны для беларусаў таксама, таму што там яшчэ ідзе вельмі моцная навала на нашу ідэнтычнасць. Яны спрабуюць забіць не толькі актывістаў, але і мову, і тое беларускае, што яшчэ застаецца.

Больш падрабязнасцяў пра дзейнасць беларускіх арганізацый у Літве вы можаце паслухаць у перадачы “Мы бачым”.  Яна прагучыць на хвалях нашага радыё ў нядзелю, 21 красавіка, у 16.10 па польскім часе, па беларускім – на гадзіну пазней – у 17.10.

Беларускага Радыё Рацыя