BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Генадзь Коршунаў: У палякаў найбольш адэкватнае разуменне таго, што ж адбываецца ў Беларусі

Даследчыкі Цэнтра новых ідэй прадставілі вынікі маніторынгу замежных СМІ і правядзення інтэрв’ю з беларусамі замежжа.

Сярод іншага старэйшы даследчык ЦНІ Генадзь Коршунаў прадставіў, як да беларусаў ставяцца ў Польшчы:

– Калі мы кажам пра Польшчу, то ў палякаў, вось з тых краінаў, якія мы апытвалі, найбольш лагоднае стаўленне. У іх адэкватнае разуменне працэсаў, што адбываюцца і адбыліся раней, што гэта грамадства, якое змагаецца. Тут важным чыннікам з’яўляецца тое, што палякі наўпрост бачаць, асабліва больш старэйшае пакаленне, гістарычныя паралелі паміж тым, што адбываецца ў Беларусі зараз, са сваёй «Салідарнасцю».

Медыйны вобраз Беларусі за мяжой за перыяд апошніх двух гадоў прадставіла дырэктар і даследчыца ЦНІ Леся Руднік.

– Увага да Беларусі працягвае змяншацца, гэта адлюстроўваецца і ў колькасці артыкулаў, якіх гэтым разам нашмат менш, у першую чаргу гэта тычыцца нямецкіх выданняў. Колькасць артыкулаў пра Беларусь знізілася ў пяць разоў. Нягледзячы на тое, што ў 2023 годзе палітыкі Польшчы і Швецыі называлі Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай-электам, большасць медыя апісваюць яе ўсё ж такі як актывістку, ці лідарку беларускіх дэмакратычных сілаў. З’явіўся вось гэты новы трэнд, што беларусаў называюць прыхільнікамі Расеі.

Паводле вынікаў даследавання Цэнтра новых ідэй, шмат у чым, менавіта дзякуючы высілкам дыяспары – палітыкам, экспертам, актывістам, у замежным палітыкуме ў асноўным ёсць разуменне, што беларусы як народ не тоесны “рэжыму Лукашэнкі”.

Вынікі даследвання:

Медыйны вобраз Беларусі за мяжой у 2022-2023: маніторынг замежных СМІ – Цэнтр новых ідэй (newideas.center)

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя