BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Голад на поўначы сектару Газа наступіць у найбліжэйшыя два месяцы – ААН

Голад на поўначы сектару Газа непазбежны і наступіць у найбліжэйшыя два месяцы, гаворыцца ў дакладзе, які падтрымала ААН.Згодна з дакументам, колькасць людзей, якім пагражае «катастрафічны голад», вырасла да 1,1 мільёна, што складае каля паловы насельніцтва сектару Газа.

«Людзі ў сектары Газа цяпер паміраюць ад голаду. Хуткасць, з якой гэты штучны крызіс голаду распаўсюдзіўся па Газе, жахае», – перадае словы кіраўніка Сусветнай харчовай праграмы ААН Сіндзі Макейн інфармацыйнае агенцтва AFP. Дабрачынная арганізацыя Oxfam у панядзелак абвінаваціла Ізраіль у тым, што ён працягвае «сістэматычна і наўмысна блакаваць і падрываць» дастаўку дапамогі ў Газу, парушаючы міжнароднае гуманітарнае права.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕЗ Жазэп Барэль заявіў сёння, што Ізраіль правакуе голад у сектары Газа і выкарыстоўвае голад як зброю вайны.