Індэкс паказвае, што большасць кібератак па стане на 2021 год адбывалася ўсяго з некалькіх краін. Пры гэтым з вялікім адрывам лідарам была Расея, якая з’яўлялася асноўнай крыніцай усіх катэгорый кібератак з індэксам 58,4. За ёй ішлі Украіна, Кітай, ЗША і Нігерыя. Што тычыцца Беларусі, то яна ўвайшла ў топ-15 лідараў, заняўшы 12 месца з індэксам кіберзлачыннасці 3,87. А вось па складанасці кібератак Беларусь ў пяцёрцы лідараў.

Калі гаварыць аб спецыялізацыі беларускіх хакераў, то гэта распрацоўка тэхнічных прадуктаў і паслуг. Як паказвае рэйтынг, па гэтай пазіцыі беларускія хакеры знаходзіліся на сёмым месцы.