Ніхто не хоча эскалацыі канфлікту, ніхто не хоча вайны – гэта з аднаго боку. Але з іншага – усе разумеюць, калі агрэсію Ірана пакінуць без адказу, то гэта можа прывесці да чарговай трагедыі, як 7 кастрычніка мінулага года, – перакананы грамадзянін Беларусі і Ізраіля Раман Каваленка:
– Мы не ведаем, які будзе адказ, таму што ўрад сказаў, што яны рашаюць, абмяркоўваюць як адказаць на агрэсію. Вырашаюць – дзе, калі і як. Але адказ будзе. Гэта адзіная афіцыйнае інфармацыя, ўсё іншае домыслы. Калі адказ будзе, мы адразу пра гэта даведаемся. Ніхто ж не будзе казаць раней як і што гэта будзе.
Фінальная частка ваеннай аперацыі ў Сектары Газа ў Рафахе пакуль што адкладзена, тэрміны не агучваюцца. У той жа час у бліжэйшы дні можа адбыцца адказ Ізраіля Ірану на падзеі ў ноч з 13 на 14 красавіка, а менавіта прылёт соцень ракет і беспілотнікаў ад іранскай дзяржавы.
Цалкам размова:
***
Толькі ізраільскаму кіраўніцтву вядома, якім будзе адказ Ірану. Грамадзяне Ізраіля з большага давяраюць іх рашэнню. Больш за тое, адказныя дзеянні павінны быць нечаканымі, – адзначыў грамадзянін Ізраіля і Беларусі Генадзь Фамін:
– Мы давяраем кіраўніцтву краіны. Мы можам у сваіх абмеркаваннях нешта выказваць: трэба – не трэба. Але мы давяраем. Яны, я думаю, павінны разабрацца. Гэта іх работа. Таму што яны больш ведаюць, больш бачаць. І гэты адказ зрабіць вельмі хочацца. Якая там сітуацыя, ці трэба гэта рабіць тэрмінова, – я думаю, яны разбяруцца.
Атака іранскіх дронаў і ракет на Ізраіль адбылася ў ноч з 13 на 14 красавіка. 99% былі паспяхова збітыя ізраільскай дзяржавай і яе партнёрамі.
Беларускае Радыё Рацыя