BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Кіраўнік МЗС Польшчы адказаў Папу Францыску на яго “белы сцяг”

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адказаў Папу Рымскаму Францыску на прапанову Украіне “набрацца мужнасці, каб узняць белы сцяг”.

Фота: РАР

Сікорскі параіў Францыску лепш звярнуцца да расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, каб той “набраўся мужнасці вывесці войскі з Украіны”.

“Як наконт таго, каб для раўнавагі заахвоціць Пуціна набрацца мужнасці і вывесці сваё войска з Украіны? Мір адразу ж надышоў бы без перамоваў”, – папісаў Сікорскі ў сацсетцы.

На гэтую ж заяву Папы Рымскага ўжо адрэагаваў і прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс. Ён зазначыў, што “зло павінна капітуляваць”.

9 сакавіка Францыск выказаў меркаванне, што Украіна павінна мець “мужнасць”, каб падняць “белы сцяг” і дамовіцца з РФ аб спыненні вайны. Пазней начальнік прэс-службы Ватыкана Матэа Бруні ўдакладніў, што Папа Рымскі не меў на ўвазе капітуляцыю Украіны.