Колькасць расейскіх вайскоўцаў у Беларусі не мяняецца. Паводле інфармацыі “Беларускі Гаюн”, за люты не змянілася сітуацыя з расейскім вайсковым кантынгентам на тэрыторыі Беларусі. Расейцы ў Беларусі працягваюць знаходзіцца ў тых жа лакацыях, і ў той жа колькасці, што і раней:
· Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бакоў») і «Зябраўка» — 500-600 чалавек.
· Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» — да 1450 чалавек.
На 1 сакавіка “Беларускі Гаюн” ацэньвае колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі, прыблізна ў 2000 чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя