BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

КР завяршае збор выбарчых спісаў на рэгістрацыю

Каардынацыйная рада ў межах падрыхтоўкі да выбараў нагадвае пра апошні дзень здачы выбарчых спісаў ад усіх жадаючых. Пра хаду прыёму спісаў распавядае старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька:

– Паступілі і апрацаваныя чатыры заяўкі ад чатырох выбарчых суб’ектаў. Спісы і лідары спісаў даслалі, якія даслалі ўсе неабходныя дакументы. 22-га красавіка да нас у выбарчую камісію прыйшоў спіс ад кааліцыі Паўла Латушкі і руху “За Свабоду”. Астатнія спісы мы чакаем сёння да 00:00 гадзін па менскім часе.

25-га красавіка будуць вядомыя імёны кандыдатаў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання, якія і пачнуць афіцыйную агітацыю. Непасрэдныя выбары ў КР пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня.

Лідар або лідарка спісу выбарчага суб’екта мусіць запоўніць:

Форму першаснай падачы заяўкі ад Ініцыятар/кі (лідар/кі) спіса выбарчага суб’екта.

– Цягам 48 гадзін кожны член гэтага спісу будзе абавязаны пакінуць свае дадзеныя для верыфікацыі ў адпаведнай форме верыфікацыі члена выбарчага спіса.

Беларускае Радыё Рацыя