BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Латушка прапанаваў механізмы прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі

Прававыя механізмы прыцягнення да адказнасці Аляксандра Лукашэнкі і “яго саўдзельнікаў” за ўчыненыя злачынствы назваў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (ОПК) Павел Латушка на лекцыі ва Універсітэце Беластока, паведамляе прэс служба палітыка.

Першы механізм, зазначыў Латушка, — перадача дзяржавамі — удзельніцамі Рымскага статута матэрыялаў аб сітуацыі ў Беларусі ў Офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суда (МУС) у Гаазе.

Другім механізмам названа ўніверсальная юрысдыкцыя, якая дае магчымасць дзяржавам расследаваць найбольш сур’ёзныя міжнародныя злачынствы, нават калі такія ўчынены на тэрыторыі іншай краіны. У яе рамках “заявы ўжо былі пададзены ў Польшчы, Літве, Чэхіі, Германіі і Швейцарыі”, нагадаў кіраўнік НАУ.

Трэцім механізмам, паводле слоў Латушкі, з’яўляецца перадача дакументаў у Міжнародны суд ААН — “у святле масавага ўчынення актаў, якія з’яўляюцца катаваннямі і іншымі жорсткімі відамі абыходжання, ёсць падставы сцвярджаць, што Беларусь парушыла свае абавязацельствы ў рамках міжнароднай Канвенцыі супраць катаванняў ад 1984 года”.

Беларускае Радыё Рацыя