BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На мяжы з Літвой Беларусь паставіла блокпост з танкам і БМП

Як заўважыў “Беларускі Гаюн”, блокпост з’явіўся на трасе М7, за 10 км ад КПП Каменны Лог —Мядзінінкай. Службу там нясуць вайскоўцы 19-й механізаванай брыгады, якія прыбылі ў Ашмянскі раён у рамках праверкі боегатоўнасці Узброеных Сілаў.

Фота: t.me/modmilby

Як паведамляе прэс-служба Мінабароны, вайскоўцы брыгады “вырушылі з раёна засяроджвання ў баявыя парадкі” і прыступілі да выканання вучэбна-баявых задач. Блокпост прыкрываюць замаскаваныя танк і баявая машына пяхоты БМП-2. Фотаздымак блокпоста апублікавала прэс-служба вайсковага ведамства.