BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

На палігоне пад Баранавічамі вучыліся гукам дэмаралізаваць праціўніка

У Беларусі працягваецца праверка баявой гатовасці вайсковых падраздзяленняў.

На 230-м агульнавайсковым палігоне пад Баранавічамі вучыліся штурмаваць населены пункт з беспілотнымі авіяцыйнымі комплексамі.

Таксама вайскоўцы задзейнічалі рухомую акустычную ўстаноўку для дэмаралізацыі ўмоўнага суперніка. Акрамя таго, у Беларусі пачалі дзяржаўныя выпрабаванні мадэрнізаванай ракетнай сістэмы «БелГрад-2». Як вынікае з афіцыйнага паведамлення, пакуль стварылі толькі адну такую доследную баявую машыну, мадэрнізаваную з савецкага ўзору.

Беларускае Радыё Рацыя