BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Наступствы масіраванага абстрэлу Украіны

У выніку расейскага ракетнага ўдару пацярпела самая вялікая ўкраінская ГЭС у Запарожжы, у яе патрапілі восем ракет, станцыя атрымала вельмі сур’ёзныя пашкоджанні. Загінулі як мінімум 5 чалавек, шмат параненых, паведамляе Еuronews.

Фота: тэлеграм-канал РБК-Украіна

У выніку абстрэлу абясточана адна з ліній электраперадач, якая сілкуе Запарожскую АЭС, захопленую расейскімі войскамі. Пашкоджаны яшчэ некалькі аб’ектаў у іншых рэгіёнах.

Міністр энергетыкі Украіны Герман Галушчанка назваў расейскі ракетны ўдар самым маштабным нападам на ўкраінскую энергасістэму.

Масква пацвердзіла факт нападу, назваўшы гэта “акцыяй адплаты”.

Пад ударам аказаліся Харкаў, Адэса, Крывы Рог, Вінніцкая, Данецкая, Львоўская і іншыя вобласці Украіны.