BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пачалася агітацыйная кампанія па выбарах у Каардынацыйную раду

Па выніках пасяджэння Выбарчай камісіі былі зацверджаныя 12 спісаў кандыдатаў у новы склад Каардынацыйнай рады – прадстаўнічага органа беларусаў за мяжой.

Выбары пройдуць 25-27 траўня шляхам анлайн-галасавання. Галасаваць неабходна будзе не за кожнага асобнага чалавека, а за спісы. Выбаршчыкі змогуць прагаласаваць толькі за адзін з гэтых спісаў. Па выніках галасавання будуць абраныя 80 дэлегатаў. За тэхнічны бок выбараў адказвае каманда Паўла Лібера, сузаснавальніка праекту «Новая Беларусь».

Вынікі выбараў абяцаюць аб’явіць 8 чэрвеня, а першае пасяджэнне новага склікання Каардынацыйнай рады плануецца правесці 15 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя