Комплексная праверка тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці пачынаецца сёння, паведамляе прэс-служба Мінабароны.
У ходзе праверкі плануецца прызваць да 200 ваеннаабавязаных для камплектавання тэрытарыяльных войскаў.
“Мэта праверкі – вызначэнне ступені гатовасці раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў Гомельскай вобласці да фармавання тэрытарыяльных войскаў, а таксама ацэнка стану спраў па пытаннях фармавання і прымянення сіл тэрытарыяльнай абароны”, – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што з 12 сакавіка па 5 красавіка будзе праводзіцца першы этап комплекснай праверкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота ілюстрацыйнае