BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Павел Латушка: Незалежныя медыя патрэбныя для таго, каб беларусы ведалі праўду

Як Лукашэнка падмануў журналістаў. У сваім тэлеграм-канале піша беларускі палітык Павел Латушка. Ён прыгадвае, як дакладна 30 гадоў таму выйшла дзяржаўная газета «Звязда» з цытатай Аляксандра Лукашэнкі, якую той агучыў у ліпені 1994 года. А менавіта: «з гэтага дня прэса можа лічыць сябе свабоднай». Сёння ў Беларусі – шквал рэпрэсіяй супраць СМІ і няма нават кроплі свабоды.

Павел Латушка кажа: грамадства – гэта асноўная сіла, а незалежныя СМІ важны яго кампанент. Таму на іх развіццё сёння абапіраецца дэмакратычная супольнасць.

Я лічу, што трэба ставіць на беларускае грамадства і падтрымліваць, і пытанне медыя падымалася. Апошнім часам гэта важная тэма, якая гучыць публічна. Нават Лукашэнка рэагуе на гэта. Ну няхай супакоіцца, бо я думаю, што мы атрымаем падтрымку нашых партнёраў і будзе адпаведнае дафінансаванне для незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Бо яны патрэбны беларусам каб ведаць праўду пра тое, што адбываецца ў Беларусі. І гэта робіць Радыё Рацыя, і дзякуй вам за тое, што вы працуеце кожнага дня для гэтага.

36 супрацоўнікаў СМІ, паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, сёння знаходзяцца ў турмах, а ў Сусветным індэксе свабоды прэсы, які складае аўтарытэтная міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў”, Беларусь займае 157 месца са 180. Свабодная журналістыка ў Беларусі не існуе, а яе месца заняла прапаганда, – падкрэслівае Павел Латушка.

Беларускае Радыё Рацыя