Палітык Павел Усаў пераконвае, што электаральны давер, нададзены Святлане Ціханоўскай, заканчваецца праз год. А значыць, упэўнены Усаў, патрэбныя выбары, якія забяспечаць ёй фармальнае права на «тытул».
Павел Усаў выстаўляе некалькі чарговых прэтэнзій Ціханоўскай і яе камандзе. Першае пытанне грашовае, сярод іншага палітык прапануе, каб кожны з тых, хто прадстаўляе дэмакратычную Беларусь, распавядаў, з чаго ён жыве і як зарабляе. Другое пытанне — легітымнасць. «Якім правам Ціханоўская называе сябе прэзідэнтам-электам?» — задаецца пытаннем Усаў і адказвае, што фактычна яна — «не існуючы прэзідэнт-элект, абраны на нелегітымных, сфальсіфікаваных выбарах».
Паводле яго, любы статус патрабуе легітымізацыі, а таму ў 2025 годзе, пасля сканчэння пяцігадовага тэрміну, Ціханоўская мае пацвердзіць свой статус.
Беларускае Радыё Рацыя