BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польшча дапаможа з дастаўкай ва Украіну снарадаў, закупленых па ініцыятыве Чэхіі

Па словах Радаслава Сікорскага, Варшава таксама зробіць фінансавы ўклад.

Matt Rourke / AP

Польшча дапаможа з дастаўкай ва Украіну снарадаў, закупленых з ініцыятывы Чэхіі. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў краіны Радаслаў Сікорскі.

У прыватнасці, ён падзякаваў Чэшскай Рэспубліцы за “выдатную ідэю ініцыятывы па боепрыпасах”.

“Польшча рада зрабіць свой уклад не толькі фінансава, але і матэрыяльна-тэхнічна, каб боепрыпасы маглі трапіць туды, куды яны патрэбны: на фронт”, – адзначыў Сікорскі.