BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прарыў добраахвотнікаў у Расею: эксперт патлумачыў мэты аперацыі

Расейцам далі зразумець, што яны жывуць зусім не ў такой ужо бяспечнай, багатай і добра абароненай краіне, як упэўнівае тэлевізар, паведамляе УНІАН.

Прарыў байцоў “Рускага добраахвотніцкага корпуса” праз мяжу ў Расею з’яўляецца тактычным поспехам, але кардынальна сітуацыю ў вайне гэта не зменіць. Такое меркаванне выказаў былы спікер Генеральнага штаба ВСУ, палкоўнік запасу Уладзіслаў Селязнёў.

“Вызваліць Курскую, Бранскую і Белгарадскую вобласці можна сіламі дзясяткаў тысяч вайскоўцаў з тэхнікай і ўзбраеннем. А вось для інфармацыйна-сілавых акцый дзейнасць добраахвотнікаў выдатна падыходзіць”, — цытуе эксперта “Фокус”.

Як адзначае Селязнёў, сэнс “невялікіх” вылазак – даказаць расейцам, што на самой справе яны жывуць зусім не ў бяспечнай, багатай і добра абароненай краіне – у любы момант можа адбыцца нечаканае. У прыватнасці, “РДК”, “ЛCР” і “Сібірскі батальён” могуць прарваць межы і замацавацца ўнутры Расеі.

Як паведамляў УНІАН, сёння, 12 сакавіка, з’явілася інфармацыя пра тое, што легіён “Свабода Расеі”, “Рускі добраахвотніцкі корпус” і “Сібірскі батальён” зайшлі ў Курскую і Белгарадскую вобласці РФ у рамках сумеснай аперацыі.