BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ер Латвіі заявіла пра падрыхтоўку новых санкцый ЕЗ у дачыненні да Беларусі

Краіны – удзельніцы ЕЗ маюць намер падрыхтаваць новыя санкцыі супраць Беларусі ў сувязі з абыходам існых абмежаванняў “супраць расейскіх саюзнікаў Уладзіміра Пуціна і гандлем таварамі для ваеннай машыны Крамля”, паведаміла прэм’ер-міністр Латвіі Эвіка Сіліня 18 красавіка.

Фота: flickr.com/Gatis Rozenfelds, Valsts kanceleja/CC BY-NC-ND 2.0 DEED

“Абмяркоўвалі, што выгады ад [расейскіх] замарожаных актываў павінны быць выкарыстаныя ў інтарэсах Украіны. Мы таксама гатовы да санкцый не толькі супраць Расеі, але і супраць Беларусі, таму што Беларусь выкарыстоўваецца Расеяй, каб не выконваць санкцыі”, — цытуе яе The Guardian.

Як паведамлялася, 18 красавіка карэспандэнт радыё RMF FM у Бруселі Катажына Шыманска-Баргінон напісала ў сацсетцы “Х”, што ў 14-ы пакет антырасейскіх санкцый Еўразвяза будуць уключаны абмежаванні на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі і Расеі. Паводле яе інфармацыі, палажэнне [аб увядзенні санкцый] ужо ёсць у праекце высноў саміту ЕЗ. “Створана кааліцыя з 12 краін (уключаючы Польшчу, краіны Балтыі, Францыю, Германію), якая патрабуе гэтага”, аднак “паўднёвыя краіны неахвотна ставяцца да прапановы з пункту гледжання харчовай бяспекі”, адзначыла журналістка.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа 17 красавіка перад самітам ЕЗ у Бруселі заявіў, што заклікае Еўразвяз увесці дадатковыя тарыфы на прадукты, якія імпартуюцца з Беларусі і РФ.

Беларускае Радыё Рацыя