BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнта Літвы абвінавацілі ў сувязях з беларускім бізнесам

Вільня – Менск. У атачэнні прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы знайшлі некалькі дзясяткаў чалавек, якія ўяўляюць пагрозу інтарэсам нацыянальнай бяспекі праз цяперашнія або мінулыя сувязі з людзьмі, якія кантактуюць са спецслужбамі Расеі ці Беларусі. Некаторых з іх Наўседа нібыта планаваў прызначыць сваімі дарадцамі. Пра гэта паведаміла Часовая следчая камісія, якую стварылі ў Сейме Літвы. 

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленні, «некаторыя чальцы перадвыбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Наўседы, а таксама сам Наўседа ў 2018-2019 гадах сустракаліся з асобамі, якія займаліся беларускім бізнесам па вытворчасці ўгнаенняў, а таксама менеджарамі (акцыянерамі) і прадстаўнікамі камерцыйных кампаній». Гэтыя асобы маглі незаконна ўплываць на Наўседу, каб пазбегнуць санкцый на прадукцыю, рэалізацыяй якой яны займаліся. 

Наўседа ад дачы паказанняў адмовіўся. Некаторыя літоўскія дэпутаты пабачылі ў гэтай акалічнасці парушэнне прэзідэнтам прысягі і падставу для імпічменту.

Беларускае Радыё Рацыя