BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рада Еўразвязу вынесла на разгляд пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Рада замежных справаў Еўразвязу сёння абмяркоўвае расейскую агрэсію, а таксама становішча з правамі чалавека ў Беларусі.

«Сення, калі Рада замежных спраў ЕЗ збіраецца абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і Беларусі, я заклікаю да больш рашучых захадаў супраць рэжыму Лукашэнкі, каб падарваць ягоную падтрымку расейскай вайны і дапамагчы нашай барацьбе за свабоду, правы чалавека і дэмакратыю. Нам патрэбны не проста словы, а дзеянні», – напісала Святлана Ціханоўская з нагоды уключэння беларускага пытання ў парадак дня сённяшняга пасяджэння міністраў замежных спраў краін ЕЗ.