Мінабароны Расеі плануе адправіць на вайну ва Украіну яшчэ 300 тысяч чалавек. У першую чаргу — рэзервістаў, але можа быць і новая мабілізацыя, паведамляе verstka.media са спасылкай на чатыры крыніцы ў Адміністрацыі прэзідэнта РФ і рэгіянальных урадах, а таксама высокапастаўленага супрацоўніка расейскага Мінабароны.
Выданне адзначае, што на вайну паспрабуюць адправіць і вайскоўцаў тэрміновай службы — будуць настойліва прапаноўваць падпісаць кантракт. На гэта Мінабароны РФ ідзе з прычыны значнага зніжэння колькасці добраахвотнікаў. Па некаторых звестках, з восені 2023-га тэмпы іх набору знізіліся ў 20 разоў.
Камандуючы сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны Аляксандр Паўлюк пацвердзіў інфармацыю аб тым, што магчымае новае маштабнае наступленне расейскіх захопнікаў летам 2024 года.
Беларускае Радыё Рацыя