BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Расея ўпершыню атакавала Харкаў кіраванымі авіябомбамі

Расея ўпершыню атакавала Харкаў кіраванымі авіябомбамі. Паведамляецца пра два прылёты: у школу і пасярод жылых будынкаў. Вядома пра аднаго загінулага і 12 пацярпелых.

Кіраўнікі горада паведамілі, што па іх упершыню ўдарылі кіраванымі авіябомбамі. Такая зброя з модулямі кіравання і карэкцыі стала надзвычай папулярнай у апошнія месяцы. Бомбы скідаюцца з самалётаў з адлегласці да 50 км, што робіць іх недаступнымі для СПА.