BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль заява Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды 38-й гадавіны аварыі на ЧАЭС.
На яе думку, падзеі 1986 года з`яўляюцца прыкладам безадказнасці і беспакаранасці ўладаў. Яна лічыць, што рызыка паўтарэння такой катастрофы існуе.

«Сёння – 38-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС, якая закранула амаль кожную беларускую сям’ю. Гэта прыклад безадказнасці і беспакаранасці ўладаў, а найвышэйшую цану за іх плацяць людзі. І хоць з моманту трагедыі прайшло амаль 40 гадоў, на жаль, мы не можам сказаць, што рызыкаў яе паўтарэння не існуе.

«Сёння рэжым ператварае нашу краіну ў гуманітарны Чарнобыль. Тысячы людзей знаходзяцца ў турмах. Сотні тысяч выехалі. Але з іншага боку, апошнія гады шмат чаму нас навучылі. Мы навучыліся жыць, не спадзяваючыся на дзяржаву. Мы навучыліся падтрымліваць, дапамагаць адно аднаму. цешуся тым, як беларускі народ робіць велізарныя крокі, каб наблізіць змены ў Беларусі. Актывісты змагаюцца за экалогію. Эксперты распрацоўваюць і прасоўваюць канцэпцыю зялёнай эканомікі. Ёсць і спецыялісты, чыя праца не дазволіла Астравецкай АЭС нашкодзіць наваколлю.

Наш шлях да будучыні не павінен быць Чарнобыльскім. Ён павінен быць бяспечным для нас і нашых дзяцей. ўпэўненая: рухаючыся да пераменаў, мы абавязкова ўбачым нашую краіну без атамнай пагрозы. Без ядзернай зброі. І без дыктатуры, якая да ўсяго гэтага прывяла», — заявіла Ціханоўская.