BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Сяргей Бесараб: Трансфер ядзернай зброі з Расеі ў Беларусь сапраўды завершаны

У адказ на заяву Лукашэнкі пра канчатковую пастаўку тактычнай ядзернай зброі з Расеі ў Беларусь, дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская на сваёй старонцы ў Х, заклікала свет да «моцнага і рашучага» адказу на фоне заяў Лукашэнкі пра ядзерную зброю ў Беларусі.

Сітуацыю каментуе радыяцыйны хімік Сяргей Бесараб:

– Па апошнім дадзеным, якія агучылі беларускія чыгуначнікі, трансфер завершаны. Ён складаецца з 2 частак: першая гэта ракеты Іскандэр-М, а другая частка – ракеты тыпу А58-У, гэта ракеты для мадыфікаваных самалётаў СУ24-М. Асноўная база захоўвання – Баранавіцкая РТБ23-33. Іскандэры могуць быць у вёсцы Цэль каля Асіповічаў. Галоўнае тое, што гэта ў дасяжнасці гадзіны – Беларусь невялікая краіна.

Па словах эксперта, Расея размясціла тактычную ядзерную зброю ў Беларусі для запалохвання Захаду і стварэння напружанасці для Украіны падчас вайны. Таксама застаецца невядомым, наколькі такая зброя прыдатная для вядзення баявых дзеянняў.

Беларускае Радыё Рацыя