BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Спецыяльная электаральная аперацыя” у РФ

Ілюстрацыйнае фота. Wikipedia.org

Колькі апазіцыйна настроеных расейскіх грамадзянаў прыйдуць на выбарчыя ўчасткі – галоўная інтрыга прэзідэнцкіх выбараў у Расеі. Пытаннем застаецца таксама, калі менавіта будзе запушчаная больш моцная хваля рэпрэсій, – распавёў расейскі палітолаг, заснавальнік грамадскага аб’яднання “Астрея” Антон Громаў:

– Можна лічыць колькасць людзей, якія могуць выйсці на нейкія акцыі, удзельнічаць у нейкіх флэшмобах, то бок такім чынам прадэманстраваць сваю нязгоду з тым, што адбываецца ў сувязі з вайной, з рэпрэсіямі. Гэта першыя варыянт. Пасля рэакцыя ў сацыяльных сетках. Многія выказваюць пратэстную пазіцыю ў Telegram. Ёсць папулярнасць пэўных кандыдатаў, якія выступаюць супраць вайны.

Галасаванне ў Расеі павінна адбыцца днямі, з 15 па 17 сакавіка бягучага года. Паколькі працэдура не дацягвае да паўнавартасных выбараў, то ў расейскім апазіцыйным асяроддзі прынята іх называць “спецыяльнай электаральнай аперацыяй” у час вайны з Украінай.

Беларускае Радыё Рацыя