BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Станіслаў Салавей прызначаны намеснікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК

Станіслаў Салавей прызначаны намеснікам прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

У прадстаўніцтве Вольгі Гарбуновай ён будзе адказваць за пытанні ў сферы аховы здароўя. Асноўная задача, якая перад ім стаіць, – распрацоўка праекта рэформ сістэмы аховы здароўя пераходнага перыяду. Таксама Станіслаў Салавей будзе займацца адвакацыяй правоў беларускіх медыкаў у замежжы.

Станіслаў Салавей – урач, прафсаюзны лідар, грамадзянскі актывіст у сферы аховы здароўя.

У 2013 годзе скончыў БДМУ па спецыяльнасці «Лячэбная справа». З 2013 па 2016 год праходзіў інтэрнатуру і працаваў урачом акушэрам-гінеколагам у РНПЦ «Маці і дзіця». З 2016 па 2021 год – урач акушэр-гінеколаг, урач ультрагукавой дыягностыкі ў 3-яй Гарадской клінічнай бальніцы імя Я.У. Клумава. З 2021 па 2024 працаваў урачом акушэрам-гінеколагам ва Украіне.

З 2021 года – прафсаюзны актывіст і старшыня галіновай прафсаюзнай арганізацыі медыкаў «Панацэя».

Удзельнік мірных пратэстаў 2020-2021 гг. Двойчы затрымліваўся па адміністрацыйным артыкуле 23.34, звольнены па палітычных матывах.

Валанцёр ва ўкраінскіх ініцыятывах беларускай дыяспары. Член Каардынацыйнай Рады 2-га склікання.

Даследчык сістэмы беларускай аховы здароўя. Голас і ўдзельнік даследчага фільма пра рэаліі беларускай медыцыны «ГУпоЗ». Займаўся навуковай працай, у 2019 годзе атрымаў прэмію за навуковыя дасягненні.

Сфера інтарэсаў: працоўнае права, захворванне і смяротнасць падчас пандэміі COVID-19, фальсіфікацыя медыцынскай статыстыкі, парушэнне правоў пацыентаў, адвакацыя правоў медыкаў і пацыентаў, гендарная праблематыка ў сферы медыцыны.