BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханаўская сустрэнецца ў Італіі з Жазэпам Барэлем

На сустрэчы кіраўнікоў МЗС краін “Вялікай сямёркі” (G7) дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская сустрэнецца з вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.

Гэта вынікае з каментара дыпламатычнага дарадцы дэмлідара Дзяніса Кучынскага ў яе тэлеграм-канале.

Сустрэча міністраў праходзіць на італьянскай выспе Капры.

Таксама плануецца сустрэча Ціханоўскай і міністраў замежных спраў краін “Вялікай сямёркі”. Еўрапейскім дыпламатам, паводле слоў Кучынскага, будзе данесена “пазіцыя Беларусі праз прэзідэнта Святлану Ціханоўскую”.

Таксама яна запрошана на сустрэчу спікераў парламентаў краін ЕЗ у Іспаніі. На мерапрыемстве будзе два “асаблівыя госці” — кароль Іспаніі і Ціханоўская. Кучынскі падкрэсліў, што “візіты ўнікальныя, такога ў гісторыі Беларусі ніколі не было”.

Паводле яго слоў, парламенты розных краін “на практычным і сімвалічным узроўні могуць шмат чым дапамагчы”. Ён згадаў праграмы падтрымкі, рэабілітацыі былых палітвязняў і праграму апякунства ад парламентарыяў.

Мерапрыемства папярэднічае 50-му саміту G7 — сустрэчы на вышэйшым узроўні, якая пройдзе з 13 па 15 чэрвеня ў у Італіі. Гэта краіна старшынствуе ў G7, куды апроч яе ўваходзяць ЗША, Вялікабрытанія, Германія, Японія, Францыя і Канада.

Беларускае Радыё Рацыя