BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Святлана Ціханоўская прыбыла на міністэрскі саміт G7 у Італіі

Лідар беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская, якая атрымала запрашэнне на міністэрскі саміт G7 у Італіі, падчас гэтага візіту сустрэнецца з кіраўнікамі МЗС «Вялікай сямёркі» і вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.

Фота: Святлана Ціханоўская / Telegram

Кажа дарадца Ціханоўскай па дыпламатыі Дзяніс Кучынскі:

– Святлана Ціханоўская некалькі гадзін таму прыбыла на Капры, дзе была запрошаная міністрам замежных спраў Італіі Антоніа Таяні на міністэрскую сустрэчу краін Вялікай сямёркі. Яна асаблівы госць ад прэзідэнства Італіі. Тут у яе плануецца шэраг сустрэчаў. Сярод дадатковых асобных гасцей, якія былі запрошаны, ёсць міністр замежных спраў Украіны Кулеба, таксама Генсек НАТА Столтэнберг.

Па словах Кучынскага, візіты Ціханоўскай у бліжэйшыя дні дапамогуць аднаўляць «фокус на Беларусь». Акрамя саміту G7, Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на саміт усіх спікераў парламентаў Еўразвяза, дзе будзе ў статусе адмысловага госця нараўне з каралём Гішпаніі.

Беларускае Радыё Рацыя