BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Берасці «замініравалі» генконсульства РФ у час выбараў

Генеральнае консульства Расеі ў Берасці, дзе ідзе галасаванне на выбарах прэзідэнта, атрымала папярэджанне аб мініраванні, пагроза аказалася лжывай. Пра гэта заявіў журналістам амбасадар РФ у Беларусі Барыс Грызлоў, піша ТАСС.

«Такое паведамленне [аб мініраванні] прыйшло ў будынак берасцейскага генеральнага консульства. Была праведзена яшчэ адна праверка, галасаванне працягваецца», — адзначыў ён.

Барыс Грызлоў паведаміў, што на консульскім уліку ў Беларусі знаходзіцца каля 50 тысяч грамадзян Расіі. Прагаласавалі каля 2,5 тысяч.