BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У Ізраілі не выключаюць магчымасці вайны з Ліванам

Вайна з Ліванам можа пачацца адразу пасля завяршэння ваеннай аперацыі ў Сектары Газа. У гэтым перакананая грамадзянка Ізраіля, якая нарадзілася і жыла ў Беларусі Наталі Эльман. Яна адзначыла, што па-ранейшаму мае актуальнасць пытанне вызваленне ізраільскіх закладнікаў, якія паўгода таму былі скрадзеныя ХАМАС:

Па-ранейшаму ў нас асноўнае пытанне – вызваленне закладнікаў. І гэтая вайна, якая насоўваецца на нас з поўначы – з Ліванам, з Хезбалой. І тое, што ў нас адбылося з Іранам – іх атака, наш адказ. Вось гэта ў нас асноўныя навіны.

Наталі Эльман дадала, што ваенная аперацыя ў Сектары Газа будзе цягнуцца хучэй за ўсё яшчэ некалькі тыдняў. А бліжэй да лета не выключаныя больш маштабныя баявыя дзеянні на ліванскай мяжы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя