BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

У ПАРЕ настойваюць на неабходнасці абмену палітычных зняволеных

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ) у сваёй рэзалюцыі асудзіла дзяржавы, якія на міжнародных пляцоўках працягваюць падтрымліваць расейскую дэзінфармацыю, апраўдваючы агрэсію Расеі супраць Украіны.

Фота: picture-alliance/dpa/A. Liamkevich

Сярод такіх дзяржаў назвалі Беларусь, Іран, Кубу, Паўночную Карэю, Венесуэлу. У ПАРЕ перакананыя, што падтрымка расейскай агрэсіі «падрывае дэмакратыю ва ўсім свеце».

Парламенцкая асамблея Рада Еўропы заклікала сваіх чальцоў і назіральнікаў у арганізацыі ўзмацніць работу па вызваленні і абмене палітычных зняволеных, якіх утрымліваюць у турмах Расеі і Беларусі. «У першую чаргу — Уладзіміра Кара-Мурзу і іншых людзей з цяжкімі захворваннямі», — адзначаецца ў рэзалюцыі арганізацыі. Сярод дзяржаў, якія маглі б ажыццявіць такую дзейнасць, назвалі Нямеччыну, Вялікабрытанію і ЗША.

Беларускае Радыё Рацыя